Чавесу пасмяротна ўручылі копію шпагі Сімона Балівара
Гэта — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода ў Венесуэле.
Пасля цырымоніі ўручэння копіі шпагі пачалася цырымонія ганаровай варты кіраўнікоў дзяржаў і дэлегацый ля труны з целам Уга Чавеса.
Першымі ў ганаровую варту сталі лідары краін Супольнасці лацінаамерыканскіх і карыбскіх дзяржаў (Celac) і Баліварскага альянсу (Alba). Аляксандр Лукашэнка стаяў у ганаровай варце разам са сваім сынам, перадае РИА Новости.