Чавуская раёнка параўнала Алеся Бяляцкага з галівудскай кіназоркай
Уэслі Снайпс, папулярны галівудскі кінаактор, які зняўся ў “Блэйдзе”, таксама ўхіляўся ад выплаты падаткаў. За што і адбывае тры гады ў турме штата Пенсільванія
Паводле чавускай раённай газеты “Іскра”, у Беларусі праваабаронцы адносяцца да касты "недакранальных". Маўляў, як толькі каго-небудзь з іх кранеш, пачынаецца "міжнароднае скавытанне". Прыкладам гэтага называецца кампанія ў абарону Алеся Бяляцкага.
Нагадаем, што беларускага праваабаронцу вінавацяць у нявыплаце падаткаў у суме 140 мільёнаў рублёў. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.