Чэрвенскі рынак пакідаюць да 1 красавіка

Раней меркавалася, што гэты рынак закрыюць ужо з 1 студзеня 2012 года, бо на гэтай пляцоўцы будуць узводзіць новы гандлёвы цэнтр. Як паведаміў БелаПАН лідар аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка, цяпер прадпрымальнікі спрабуюць дамовіцца з уладамі наконт упарадкавання пляцоўкі ў мікрараёне Лошыца. Там павінны з’явіцца новыя гандлёвыя месцы для тых, хто цяпер працуе на Чэрвенскім.

Па словах Шумчанкі, прадстаўнікі іранскай фірмы “Дзідас”, якія будуць узводзіць гандлёвы цэнтр на месцы закрытага рынка, не задаволеныя падаўжэннем арэнды яшчэ да 1 красавіка. Аднак яны вымушаныя арыентавацца на пазіцыю Мінгарвыканкаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі