Чэшскі суд адмовіўся выдаваць Алеся Міхалевіча ў Беларусь

Паседжанне прайшло 13 кастрычніка ў гарадскім судзе Прагі. Прадстаўніка Беларусі на судзе не было: інтарэсы афіцыйнага Мінску прадстаўляла чэшская пракуратура.

Міхалевіч кажа, што суд найбольш цікавіўся матэрыяльнымі прэтэнзіямі беларускага боку. У дакументах, кажа палітуцякач, былі лічбы з вялікай колькасцю нулёў, і чэшскі суд не мог перавесці іх у зразумелую для сябе валюту.

Нагадаем, што ў "справе 19 снежня" экс-кандыдат праходзіў разам, напрыклад, з Наталляй Радзінай і Уладзімірам Кобецам, чые крымінальные справы закрылі за адсутнасцю складу злачынства. Справа ж Міхалевіча дайшла да разгляду на міжнародным узроўні. На яго думку, гэтым беларуская ўлада хацела паказаць, што ён сапраўды здзейсніў крымінальнае злачынства і што афіцыйны Мінск гатовы адстойваць гэтае меркаванне ва ўсіх міжнародных судах. 

Фота: m.westki.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі