Чуткі пра хапун за вулічную крытыку з'явіліся і ў Бабруйску

Падобныя размовы Еўрарадыё чула ў гарадской прасторы Мінска, Гродна, Слуцка, Салігорска і Барысава: за вулічную і тэлефонную крытыку ўладаў, сацыяльнага становішча людзей забіраюць невядомыя. А таксама або штрафуюць, або налічваюць мільённыя рахункі за тэлефон. 

Мядзведзева:  “Па нашым горадзе ходзяць вельмі дзіўныя чуткі: людзі кажуць, што адна жанчына ня вельмі добра выказвалася пра Лукашэнку і за тэлефон ёй прыйшлося заплаціць у два разы больш, чым звычайна. Быццам бы тым, хто крытыкуе ўладу прыходзяць такія павялічаныя рахункіМяркую, што падобныя плёткі распускаюць спецыяльна, каб людзі не крытыкавалі ўладу. Такую інфармацыю адмыслова запусцілі, каб людзі баяліся і каб не абмяркоўвалі палітычныя тэмы. У апошнія дні да мяне звяртаецца шмат людзей, якія менавіта баяцца абмяркоўваць сітуацыю на Беларусі. Але я, як апазіцыянерка, шмат кажу крамольных рэчаў па тэлефоне і ніхто мяне пакуль не аштрафаваў. Я ня веру ў тое, што кожнага праслухоўваюць, бо праслухоўваць кожнага грамадзяніна Беларусі  немагчыма".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі