Чыноўнік пагражаў прадавачцы звальненнем з-за дзвюх булачак
Першы намеснік начальніка гомельскага галоўнага статыстычнага ўпраўлення Сяргей Анохаў быў раз'юшаны тым, што булачкі выявіліся тлустымі.
Супрацоўніца крамы “Здобушка” паклала іх мужчыне, а той ашалеў з-за таго, што прадукт, які рыхтуецца на сланечнікавым алеі, апынуўся тлустым.
Як паведамляе сайт “Сильные новости”, нават не запатрабаваўшы кнігу скаргаў для выкладання сваіх прэтэнзій адносна абслугоўвання ў краме, чыноўнік адразу пачаў пагражаць прадаўцу звальненнем.
Між іншым, згодна са слоў жанчыны, чыноўнік завітаў да яе ў краму ў свой працоўны час, а не ў абедзенны перапынак.