Чыноўнікі забаранілі гульню па гарадскім арыентаванні "Адрыў" (дакумент)
30 верасня мусіла адбыцца закрыццё сезону гэтай гульні. Але ўпраўленне фізічнай культуры Мінгарвыканкама "зачыніла" сезон значна раней.
Сталічныя чыноўнікі патрабуюць падаць дакладную схему руху ўдзельнікаў гульні. Колькасць гульцоў патрабуюць узгадніць са Службай бяспекі прэзідэнта. Арганізатары не здолелі выканаць усе патрабаванні чыноўнікаў, бо маршрут кожная каманда ўдзельнікаў пракладае сабе сама. Таму гульню давялося адмяніць.
Дарэчы, калі правядзенне гульні сарвалася, на сайце "Адрыву" паспеў зарэгістравацца 341 удзельнік з 146 камандаў, піша партал TUT.BY. Невядома, ці ўдасца праводзіць гульні ў наступным сезоне.
Першая гульня праекта "Адрыў" прайшла ў 2004 годзе. Сёлета гульня адзначыла ўжо дзявяты сезон. Па словах арганізатара праекта Аляксея Парасяцьева, на кожную гульню ў Мінску збіралася па 400-600 чалавек.