Чыноўнік раіць Пачобуту дабівацца праз суд права гаварыць па-польску

Як паведамляе БелаПАН, заява прагучала 10 чэрвеня на прэс-канферэнцыі чыноўніка. 


Нагадаем, 9 чэрвеня ахоўнік гарадзенскага СІЗА перапыніў спатканне журналіста Андрэя Пачобута з бацькам. Нагодай стала тое, што Пачобуты размаўлялі паміж сабой па-польску. 


Ахоўнік зрабіў заўвагу, але суразмоўцы мову не змянілі. Тады супрацоўнікі турмы спынілі спатканне і папрасілі Станіслава Пачобута пакінуць памяшканне СІЗА.


Разам з тым, чыноўнік адзначыў, што ў СІЗА павінны былі б працаваць перакладчыкі, якія ведаюць польскую мову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі