Чыноўнікі запрасілі людзей на сход за некалькі гадзін да яго пачатку

Але чыноўнікі адміністрацыі Першамайскага раёна паведамілі пра гэта актывістам ініцыятыўнай групы па адмене гэтых будаўнічых планаў толькі за некалькі гадзін да самага сходу. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскай арганізацыі “Еўрапейская перспектыва” Віктар Янчурэвіч.

Янчурэвіч: “Сёння мае адбыцца сход. І толькі сёння жанчыне, якая ўзначальвае ініцыятыўную групу мясцовых жыхароў, што дамагаюцца адмены планаў па ўшчыльненні, каля абеду патэлефанавалі з аддзела архітэктуры адміністрацыі раёна і далі інфармацыю, што будзе сход а 18-й гадзіне ў 177-й школе”.

На гэтым сходзе павінна адбыцца прэзентацыя планаў па забудове раёна, якія маюць чыноўнікі мясцовай адміністрацыі. У той жа час мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што іх мікрараён і так шчыльна забудаваны — нешта дадатковае будаваць там проста нельга. З гэтай нагоды яны сабралі некалькі соцень подпісаў супраць гэтага будаўніцтва. У мікрараёне, кажа Янчурэвіч, плануецца распачаць будоўлю ажно на 5 пляцоўках.

Тое, што інфармацыя пра сход з’явілася так позна, актывіст звязвае з нежаданнем чыноўнікаў, каб у ім прынялі ўдзел усе ахвотныя. А іх можа быць даволі шмат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі