Ці абароніць Дзмітры Мядзведзеў беларускіх палітвязняў?
Сваякі тых абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках", хто да гэтага часу знаходзіцца ў СІЗА КДБ, рыхтуюць ліст да прэзідэнта Расіі.
Яны спадзяюцца, што Дзмітры Мядзведзеў дапаможа вызваліць родных і зняць з іх абсурдныя абвінавачанні.
"Побач з намі вялікая і ўплывовая краіна, таму мы і вырашылі звярнуцца да расійскага прэзідэнта", — патлумачыла тэлеканалу "Белсат" Вольга Бандарэнка, жонка Зміцера Бандарэнкі, які ўжо больш за 50 дзён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Магчыма, такі ліст дойдзе да Мядзведзева, і ён не адмовіцца прыняць удзел у лёсе беларускіх палітвязняў. Толькі ці атрымаецца? Бо Расія дагэтуль не змагла дамагчыся вызвалення з беларускай турмы ўласных грамадзянаў Бреуса і Гапонава.