Да Астравецкай АЭС пачалі будаваць чыгунку
Ужо пракладзена некалькі кіламетраў чыгункі, якая злучыць Ашмяны з Астравеччынай
Некалькі месяцаў ужо ідзе будаўніцтва чыгуначнай лініі ад станцыі Ашмяны да г.п. Астраўца (яна складзе каля 25 км), а дакладней, да будучай атамнай электрастанцыі. На сённяшні дзень пракладзена ў тры каляіны некалькі кіламетраў чыгункі ў тым кірунку. У бліжэйшым лесе ідзе расчыстка пляцоўкі для новай чыгуначнай станцыі, дзе будзе адбывацца сарціроўка вагонаў з будаўнічымі матэрыяламі, перабудоўваецца чыгуначны мост. З прычыны чыгуначных работ цягнік Маладзечна-Гудагай 8 красавіка курсіраваў толькі да станцыі "Ашмяны".