Да новых санкцый Еўрасаюза далучыліся краіны, якія не ўваходзяць у ЕС
Гэтыя краіны падтрымалі рашэнне Рады ЕС ад 21 сакавіка пра пашырэнне спісу беларускіх чыноўнікаў, у адносінах да якіх ужытыя абмежавальныя меры.
У прыватнасці, да санкцый ЕС далучыліся Харватыя, былая Югаслаўская рэспубліка Македонія, Чарнагорыя і Ісландыя (усе чатыры - краіны-кандыдаты на ўступ у ЕС), Албанія, Боснія і Герцагавіна, Сербія (балканскія краіны, што ўдзельнічаюць Працэсе стабілізацыі і асацыяцыі), Ліхтэнштэйн і Нарвегія (краіны-ўдзельніцы Еўрапейскай эканамічнай прасторы).