Да Сяргея Каваленкі не пусцілі адваката
Адміністрацыя калоніі "Віцьба-3" проста не дала абаронцу дазвол на сустрэчу з палітвязнем.
Пра гэта Алена Каваленка распавяла Радыё "Свабода". Па яе словах, кіраўніцтва калоніі заявіла, што ў яе мужа цягам дзвюх гадзін лячэбныя працэдуры і таму да яго нельга. Жанчыне ўдалося пагутарыць з лекарам псіхіятрычнага шпіталя пры калоніі, дзе трымаюць Сяргея Каваленку. Па яго словах, стан палітвязня стабільны.
Аднак жонка не верыць заявам лекараў. Па яе словах, страўнік у Каваленкі не працуе. У нядзелю яго зноў прывязвалі да ложку, калі кармілі праз зонд.
Нагадаем, што ў аўторак, 10 красавіка, пройдзе разгляд нагляднай скаргі Каваленкі на прысуд.
Сам палітвязень, пратэстуючы супроць прысуду, галадаваў з 19 снежня з перапынкам на 20 дзён у студзені-лютым.
Фота — Bymedia