Дабрачынныя дзіцячыя чытанні прайшлі ў Мінску

На невялікі час галерэя ператварылася ва ўтульную ферму, дзе жыве кароўка Мама Му і яе сябра Крумкач, — падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя кнігі шведзкай пісьменніцы Юі Вісландэр “Мама Му чытае!”.

Чытанні ладзіліся для дзетак, якіх апекуе міжнародны дабрачынны фонд “Шанец”. Яны не толькі ўважліва слухалі казку, але і самі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў неверагодных прыгодах Кароўкі і Крумкача, жвава абмяркоўвалі разам з дарослымі паводзіны і ўчынкі галоўных герояў кнігі. Дзякуючы вядоўцам мерапрыемства, Ірыне Ханунік-Рамбальскай і Андрусю Такіндангу, чытанне ператварылася ў цікавы і захапляльны спектакль, паведамляе “Наша Ніва”.

Казку вядоўцы чыталі па-беларуску — якасны пераклад кнігі Юі Вісландэр адбыўся дзякуючы выдавецтву “Мастацкая лiтаратура”.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі