Дачка Статкевіча выступае ў Бундэстагу
Дачка Мікалая Статкевіча Кацярына 10 траўня выступае з дакладам пра сітуацыю ў Беларусі на пасяджэнні фракцыі СПД у Бундэстагу.
Перад выступам запланаваная сумесная прэс-канферэнцыя з Франк-Вальнерам Штайнмаерам, былым міністрам замежных спраў Германіі. Цяпер ён з’яўляецца старшынём фракцыі СПД у Бундэстагу. Тэма канферэнцыі і дакладу прысвечаныя суду над Мікалаем Статкевічам, які пачнецца 11 мая.
А 13 мая пройдзе канферэнцыя нямецка-беларускага таварыства (DBG). Адбудзецца дыскусія паміж вядучымі нямецкімі і беларускімі палітыкамі, якіх запрасілі на канферэнцыю, паведамляе "Народная Воля".