Дакументацыю "Белтэхэкспарту" знайшлі ў будынку лівійскай разведкі (фота)
Лівійскія паўстанцы пусцілі рэпарцёраў у будынак разведкі Кадафі.
Яго ахоўваюць аўтаматчыкі, але архівамі спецслужбаў пакуль ніхто не займаецца, адзначае nn.by. Сярод іншых дакументаў на вока фотарэпарцёрам трапіўся і каталог "Белтэхэкспарта" — беларускай фірмы, якая займаецца экспартам зброі. Нагадаем, што гэтая кампанія Уладзіміра Пефціева трапіла пад эканамічныя санкцыі Еўрасаюза супраць беларускіх уладаў.
Фота aljazeera.net