Дар'я Домрачава — чэмпіёнка свету па біятлоне
Беларуска выйграла жаночую гонку пераследу на чэмпіянаце свету ў нямецкім Рупольдзінгу.
10 кіламетраў Домрачава прайшла за 29 хвілін 39,6 секунд. Серабро ў немкі Магдалены Нойнэр, якая прайграла Дар’і 25 секунд, бо мела два промахі на апошнім рубяжы. На трэцім месцы расіянка Вольга Вілухіна.