Дэпутат: Абяцаць адрамантаваць дарогу — гэта вешаць лапшу на вушы

120910 Luka6uk Abiacanki.mp3

У старшыні Цэнтравыбаркама Лідзіі Ярмошынай прэтэнзія да кандыдатаў: мала хто кажа пра тое, што ў парламенце будзе рабіць “для вырашэння невялікіх праблем жыхароў невялікіх гарадоў, раёнаў, абласных цэнтраў, асобных акруг Мінска”.


Насамрэч, такія кандыдаты ёсць. Да прыкладу, Міхаіл Савановіч у перадвыбарным выступе па тэлебачанні кажа пра неабходнасць рэканструкцыі стадыёнаў некалькіх сталічных школ, будаўніцтва шматузроўневай развязкі, добраўпарадкавання паркаў і сквераў.


Дзеючы дэпутат парламента Уладзімір Маёраў абяцанні павялічыць колькасць парковачных месцаў і адрамантаваць дарогі называе танным папулізмам.


Уладзімір Маёраў: “Гэта ўсё пустое. Трэба быць рэалістам, а не вешаць людзям лапшу на вушы, выбачайце за непарламенцкі выраз. Бо што: чалавек будзе верыць, спадзявацца, а ў выніку — не атрымаецца”. Трэба быць рэалістам, а не вешаць людзям лапшу на вушы


Падтрымлівае калегу і дэпутат Алег Вялічка. Такія абяцанні — гэта хлеб выканаўчай улады!


Алег Вялічка: “Казаць, што я пафарбую ўсе платы, пафарбую ўсе фасады, адрамантую ўсе дарогі... Гэта не яго справа! Гэта справа выканаўчай улады, і дэпутатам не трэба адбіраць хлеб у выканаўчай улады”. Дэпутатам не трэба адбіраць хлеб у выканаўчай улады.


Былы дэпутат парламента, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік таксама прызнае, што ў дэпутатаў няма рычагоў, каб выканаць абавязацельствы нешта пабудаваць.


Мікалай Лазавік: “Напэўна, гэта не зусім правільнае разуменне функцый дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Якое, відаць, засталося яшчэ з савецкіх часоў, калі яму давалі нейкія наказы, ён браў на сябе абавязальніцтвы нешта пабудаваць, нешта добраўпарадкаваць. Сёння ў дэпутата няма такіх рычагоў”.


Усе суразмоўцы Еўрарадыё заяўляюць: адзінае, што можа дэпутат парламента, — гэта абяцаць “ставіць перад уладай гэтую праблему і дабівацца яе вырашэння”. І не абяцаць нешта пабудаваць, адрамантаваць, павялічыць колькасць і гэтак далей...

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі