Дэпутата, які падазраецца ў крадзяжах, затрымалі проста на вуліцы
Сяргей Аўхіменка з'яўляецца дэпутатам Клімавіцкага раённага савета, быў намеснікам начальніка мясцовай будаўнічай арганізацыі.
Яго падазраюць ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Пракуратура Клімавіцкага раёна распачала крымінальную справу ў адносінах да Аўхіменкі. Дэпутат знаходзіцца пад вартай, паведамляе БелаПАН.