Дэпутатка бундэстага заклікае неадкладна ўвесці мараторый на смяротную кару
З такім заклікам да беларускіх уладаў звярнулася дэпутат нямецкага бундэстага ад фракцыі "зялёных" Марылуіза Бек.
У сваёй заяве Бек адзначае, што год таму былі "варварскім спосабам пакараныя" Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, абвінавачаныя ў тэракце ў Мінскім метро. Маці Кавалёва працягвае змагацца за выдачу ёй цела сына, а беларускі ўрад адмаўляецца паведамляць пра дату выканання прысуду і месца пахавання асуджаных. Па словах Бек, якія перадае БелаПАН, зыходзячы з прававых нормаў, былі пакараны невінаватыя.
Нямецкая дэпутатка заяўляе, што нельга дапусціць, каб злачынствы супраць двух маладых людзей былі забытыя.
Нагадаем, што адмена смяротнай кары называецца адзінай умовай, каб вярнуць Беларусь у Савет Еўропы.
Фота — Reuters