Долар працягвае зніжацца
12 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы яго курс апусціўся яшчэ на 50 рублёў.
Цяпер долар каштуе 8 500 беларускіх рублёў. Еўра наадварот падаражэў на 20 рублёў і стаў каштаваць 11 020 рублёў. Курс расійскага рубля трэці дзень запар не змяняецца — 274,5 беларускіх рубля.