Долар вырас на 110 рублёў, еўра на 170
Нацыянальная валюта абнавіла гадавы мінімум у адносінах да долара.
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 2 кастрычніка курс долара склаў 8520 рублёў. Еўра і расійскі рубель таксама значна падаражалі. Іх кошт склаў 10 990 і 273,5 рублёў адпаведна.