Домрачава працягвае здзіўляць: шэсць промахаў і 33-е месца ў гонцы
У сераду на чэмпіянаце свету ў Чэхіі прайшла індывідуальная гонка на 15 кіламетраў у жанчын.
На жаль, беларускі выступілі няўдала. Лепшай сярод іх стала Надзея Скардзіна — 26-е месца, Людміла Калінчык — 31-я, Дар'я Домрачава толькі 33-я (!). А Настасся Дубарэзава зусім сышла з дыстанцыі.
Перамогу ў гонцы святкавала нарвежка Тора Бергер, якая здзіўляе сваёй стабільнасцю. На другім месцы Андрэа Хенкель з Нямеччыны, на трэцім — Валянціна Семерэнка з Украіны.
На здымку: Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Людміла Калінчык і Настасся Дбарэзава. Фота — Прессбол