Домрачава стала 10-й у спрынце на 4-м этапе Кубка свету ў Оберхофе
Першай стала Мірыям Геснер з Нямеччыны, другой — нарвежка Тура Бергер, трэцяй — немка Андрэа Хенкель.
На дыстанцыі 7,5 км з дзвюма агнявымі рубяжамі беларуская біятланістка дапусціла чатыры промахі і паказала вынік 22 хвіліны 33,7 секунды.
Апроч Дар'і Домрачавай, ачкі ў залік Кубка свету здолелі заваяваць яшчэ чатыры нашыя біятланісткі, інфармуе БЕЛТА. Настасся Дубарэзава заняла 15-е месца, Надзея Скардзіна — 18-е, Людміла Калінчык - 27-е, Ірына Крыўко — 34-е.
6 студзеня этап Кубка свету ў Оберхофе завершыцца жаночай (на 10 км) і мужчынскай (на 12,5 км) гонкамі пераследу.
Фота — asnta.ru