Домрачава ўзяла рэванш у гонцы пераследу
Яна заняла другое месца на этапе Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе.
Лідару гонкі — нарвежцы Туры Бергер — яна прайграла 29,8 секунды. На трэцім месцы немка Андрэа Хенкель.
Стартавала Дар’я Домрачава сёмай, бо напярэдадні ў спрынтарскай гонцы яна не здолела падабрацца нават да ганаровай шасцёркі, дапусціўшы тры промахі. Сёння яна мела толькі адно штрафное кола.