Дземідзенку, якога затрымалі 7 спецназаўцаў, далі 7 сутак арышту
Суд Фрунзенскага раёна сталіцы 23 жніўня зноў адправіў за краты маладафронтаўца Міколу Дземідзенку.
Яго абвінавацілі ў "лаянцы матам у грамадскім месцы". Як паведамляе сайт mfront.net, улічваючы дадзены прысуд, Дземідзенка адсядзіць 62 дні за год.
Радыё Свабода адзначае, што маладафронтаўца затрымлівалі 7 спецназаўцаў, якія схапілі яго, нічога не патлумачыўшы.
Фота — bymedia.net