Кідальнік молата Вадзім Дзевятоўскі не едзе на Алімпіяду, а ідзе на выбары
Спартсмен не выступіць у Лондане з-за траўмы. Ён напісаў заяву, каб яго выключылі з ліку запасных алімпійцаў.
У Вадзіма Дзевятоўскага траўма спіны, якая нагадала пра сябе ў чэрвені на турніры ў Стайках. Была надзея, што спартсмен паспее аднавіцца да Алімпіяды, яго ўключылі ў склад рэзервістаў. Аднак, як кажа Дзевятоўскі, боль па-ранейшаму адчуваецца. Таму ён вырашыў не ехаць у Лондан "турыстам" і займаць месца кагосьці са спартсменаў.
Што да далейшай кар'еры, то 35-гадовы Вадзім Дзевятоўскі прыме рашэнне ў залежнасці ад стану здароўя, інфармуе БЕЛТА.
Тым часам стала вядома, што Дзевятоўскі ідзе на выбары ў Палату прадстаўнікоў. Як паведамляе Радыё Свабода, яго ініцыятыўную групу зарэгістравала Наваполацкая выбарчая камісія № 25. Там жа зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу і вядомы апазіцыянер з Глыбокага Яраслаў Берніковіч.
На здымку: У сакавіку сёлета Вадзім Дзевятоўскі атрымаў срэбраны медаль Алімпіяды-2008 у Пекіне. Яе ў спартсмена забіралі з-за скандала з допінгам, але кідальнік молата даказаў сваю невіноўнасць у судзе. Фота — bymedia.net
Яраслаў Берніковіч