Дзямагін і Коваль могуць не згуляць на хакейным чэмпіянаце свету
Пра гэта паведаміў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэй Скабелка (на здымку).
Паводле яго слоў, Сяргей Дзямагін, гулец "Югры" з Ханты-Мансійска, цяпер вырашае "нейкія праблемы з пашпартам, з клубным кантрактам", таму "вялікая верагоднасць, што яго на чэмпіянаце свету не будзе".
Скабелка таксама паведаміў, што няма пэўнасці, ці зможа згуляць за зборную Андрэй Сцяпанаў з хабараўскага "Амура".
Тым часам "узяў паўзу" нападаючы Аляксей Калюжны, які вырашыў аднавіцца пасля чэмпіянату КХЛ і невядома, калі з'явіцца ў зборнай. Галкіпер Віталь Коваль перанёс аперацыю і зусім верагодна, што на чэмпіянаце свету не згуляе...
БЕЛТА нагадвае, што чэмпіянат свету 2013 года пройдзе 3-19 траўня ў Стакгольме і Хельсінкі. Сапернікамі беларускай зборнай на папярэднім этапе будуць каманды Чэхіі (3 траўня), Славеніі (5-га), Швецыі (6-га), Канады (10-га), Нарвегіі (11-га), Даніі (13-га) і Швейцарыі (14 траўня).