Дзярждэпартамэнт ЗША крытычна ацэньвае сітуацыю ў Беларусі
Дзярждэпартамэнт ЗША 8 красавіка апублікаваў штогадовую справаздачу пра стан правоў чалавека ў свеце ў 2010 годзе. Значны раздзел прысвечаны Беларусі.
У прыватнасці, адзначаецца, што беларускія ўлады "адмовілі грамадзянам у праве на змену ўрада, маніпулюючы на выбарах 19 снежня". Згадваецца і жорсткі разгон дэманстрацыі пасля выбараў, які "скончыўся арыштамі больш як 700 актывістаў і крымінальнымі абвінавачаннямі супраць пяці кандыдатаў у прэзідэнты і шматлікіх актывістаў і журналістаў".
У справаздачы гаворыцца таксама аб палітычным умяшанні ў ход судовых працэсаў, пра абмежаванні грамадзянскіх свабод, "уключна са свабодай слова, друку, сходаў, асацыяцый, рэлігіі і свабодай перамяшчэння".
Адзначае Дзярждэпартамент і карупцыю, якая ва ўсіх галінах улады "працягвала быць праблемай".