Чыноўнікаў скароцяць на 25%, але звольненым пакінуць ільготы (відэа)

Указ мае назву "Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў".

Разам з тым указ гарантуе скарочаным службоўцам меры дапамогі. Дзяржслужбоўцам пры скарачэнні дадуць права на адтэрміноўку па крэдытах на будаўніцтва жытла і навучанне, а таксама дапамогуць знайсці іншую працу. Адтэрміноўка можа давацца тэрмінам да 1 года. Акрамя таго, чыноўнікі захаваюць права на медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, у якіх яны абслугоўваліся да звальнення, паведамляе БЕЛТА.

Да 1 ліпеня Савет міністраў павінен унесці прапановы па рэфармаванні інстытута натарыята і забяспечыць скарачэнне колькасці працаўнікоў апаратаў канцэрнаў.

Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі да 1 чэрвеня павінен далажыць кіраўніку дзяржавы пра скарачэнне пракурорскіх работнікаў, работнікаў органаў пракуратуры, ваенных судоў і сілавых структур.

Кіраўнікам дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый даручана да 1 ліпеня прывесці штатныя расклады ў адпаведнасць з указам.

Абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам парвесці скарачэнні да 1 ліпеня. Яны ж павінны паклапаціцца пра скарачэнні раённых, гарадскіх і мясцовых адміністрацый.

Акрамя таго, Савет міністраў да 1 студзеня 2014 года павінен забяспечыць аптымізацыю сістэмы дзяржаўных устаноў, непасрэдна падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, і скарачэнне колькасці працаўнікоў, фінансаваных з бюджэту, у цэлым на 25%.

Фота — news.uvaga.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі