Экс-дэсантнік нажом даказваў перавагу сваіх войскаў

Сёлета ў траўні мужчына, які праходзіў службу ў Афганістане, прыехаў па справах да знаёмага ў вёсцы Дземідовічы. Сустрэча закончылася вялікім застоллем у шырокім коле. У кампаніі быў прадстаўнік паветрана-дэсантных войскаў, які вырашыў высветліць, чый род войскаў лепшы.

Спрэчка скончылася бойкай, інфармуе БЕЛТА. А вынік быў не на карысць былога дэсантніка. Ён пайшоў у дом, узяў кухонны нож і параніў саперніка ў жывот. Выратавала параненага толькі тое, што ён здолеў уцячы і замкнуцца ад нападніка ў доме ў знаёмага.

На судзе абвінавачаны казаў, што не хацеў і не здольны быў здзейсніць забойства. Тым не менш, за замах яго асудзілі на сем гадоў і адзін месяц пазбаўлення волі.

Фота — lensmena.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі