Экс-спецыялісты NASA ладзяць палёты турыстаў на Месяц
Заснавальнікі кампаніі Golden Spike абяцаюць іх зрабіць рэгулярнымі і даступнымі для зямлян ужо праз 10 гадоў.
Джонсан Спейс працаваў кіраўніком палётаў праекту "Апалон", а Алан Стэрн кіраваў навуковым аддзелам NASA.
Пакуль камерцыйны палёт на Месяц на дваіх будзе каштаваць 1 мільярд 400 мільёнаў долараў. Нізкія цэны былыя спецыялісты амерыканскага касмічнага агенцтва збіраюцца забяспечыць за кошт мадэрнізацыі старых ракет.
Як інфармуе ВВС, у бліжэйшае дзесяцігоддзе Спейс і Стэрн плануюць арганізаваць 15-20 экспедыцый турыстаў на спадарожнік Зямлі.