Эксперт: Мінск не атрымае ў Расіі крэдыт праз тыдзень

Пра гэтым паведамляе РІА Новости са спасылкай на дырэктара дэпартамента міжнародных фінансавых адносін Мінфіна РФ Андрэя Бакарова.

Улады Беларусі заяўляюць, што спадзяюцца дамовіцца з Расіяй хутчэй — за тыдзень.

У прыватнасці, міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец 26 красавіка заявіў,што Расія і Беларусь ужо ўзгаднілі пералік захадаў па стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі ў краіне. Аднак ён не прывёў падрабязнасцяў таго, на якія ўмовы Масквы Мінск гатовы пайсці дзеля крэдыту.

25 красавіка першы намеснік старшыні Цэнтрабанка РФ Аляксей Улюкаеў сказаў, што рашэння аб крэдыце пакуль няма і Расія чакае ад беларускіх уладаў большай гнуткасці ў курсавой палітыцы. Ён таксама ўдакладніў, што курс пры продажы валюты насельніцтву таксама павінен быць свабодным, піша Лента.ру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі