Ермакова кажа, што МВФ гатовы працаваць з Беларуссю па новай праграме

Пытанне аб запуску новай праграмы шмат у чым ляжыць у палітычнай сферы, заяўляе Надзея Ермакова.

Ермакова: "Нядаўна мы дакладвалі ў розных дэпартаментах і на самым вышэйшым узроўні ў МВФ пра сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку пра фінансавую сістэму, дасягнутыя вынікі. І МВФ, і тыя, з кім мы сустракаліся, выказваюць глыбокую павагу да таго, што зрабіла Беларусь за апошнія паўгода і якіх дамаглася вынікаў. Было сказана, што яны нас будуць падтрымліваць пры прыняцці рашэння па Беларусі. Вядома не ўсё залежыць толькі ад МВФ, там жа шмат краін удзельнічае. Але здаровы сэнс усё ж, мы спадзяемся, возьме верх".

Кіраўніца Нацбанка таксама выказвае ўпэўненасць, што Беларусь зможа пагасіць цяперашнюю запазычанасць перад фондам у памеры 3,5 мільярда долараў.

Фота — ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі