ЕС заклікае Беларусь не ўводзіць у дзеянне рэпрэсіўныя законы
Пра гэта заявіла Майя Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
Па яе словах, якія перадае БелаПАН, Еўрасаюз устурбаваны праектам паправак да закона пра грамадскія арганізацыі. Качыянчыч адзначыла, што новы законапраект прадугледжвае далейшае ўзмацненне жорсткасці абмежаванняў на дзейнасць у краіне грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі.
Прэс-сакратар таксама кажа, што ЕС занепакоены законапраектам пра органы дзяржаўнай бяспекі, які можа пашырыць рэпрэсіўныя паўнамоцтвы КДБ. Усе тры законы ў Еўропе ацэньваюць як крок назад у галіне правоў чалавека і вяршэнства закону.