У "чорных спісах" ЕC можа быць 18 беларускіх прадпрыемстваў

Цалкам матэрыял слухайце на прайгравальніку справа. 

Фядута: Захад гуляць ужо не будзе, пра гэта сведчаць іншыя сённяшнія навіны. Навіны пра тое, што ўведзеныя санкцыі Еўразвязу супраць беларускіх фірмаў. Хочам мы гэтага ці не, хоча гэтага ўрад Беларусі ці не, але гульні скончыліся. Разумееце, увядзенне санкцый супраць Белтэхэкспарта сведчыць пра тое, што гульні скончыліся. І цяпер ад улады і асабіста Лукашэнкі чакаюць – будзе ісці мадэрнізацыя эканамічная і палітычная краіны, гэта рэчы, звязаныя між сабой. Калі будзе – з ім іншыя пачнуць размаўляць. А не будзе – спіс прадпрыемстваў, супраць якіх уведзеныя санкцыі, будзе пашыранае, у мяне ў гэтым няма ніякага сумневу. Кажуць, што існуе спіс з 18 прадпрыемстваў, і гэта можа балюча адбіцца на дабрабыце вялікай колькасці людзей. І не чыноўнікаў, не прадстаўнікоў ураду лукашэнкі. Як сказаў калісьці Ежы Урбан, прэс-сакратар Войцеха Ярузэльскага падчас увядзення ваеннага становішча брытанскаму журналісту, які спытаўся, ці разумее ён, што могуць быць санкцыі: «Урад заўсёды знойдзе што з'есці». Пытанне ў тым, што будуць есці працаўнікі прадпрыемстваў.

Еўрарадыё: Але пакуль размова ідзе пра тры прадпрыемствы. Ці не будзе так, што ў велічы праблемаў, з якімі сутыкнулася сёння Беларусь, гэтыя санкцыі не будуць такімі ўжо адчувальнымі для беларускіх урадаў.

Федута: Заўважныя яны ці не – справа не ў тым. Гэта мае сімвалічнае значэнне, сігнал даецца бізнэсоўцам. Таму што ўсе разумеюць, што інвэстыцыі і крэдыты ў гэтым выпадку атрымаць будзе вельмі і вельмі цяжка. І вы самі ведаеце, што Еўрасаюз – гэта вельмі бюракратычная машына і структура. І там вельмі доўга і марудна прымаюцца рашэнні пра ўводзіны падобных санкцыяў. Але калі іх ўжо ўвялі, то скасаваць іх будзе вельмі і вельмі складана.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі