Еўракамісія прапануе Беларусі зрабіць эканоміку больш моцнай
Чыноўніца Еўракамісіі паведаміла Еўрарадыё, што неўзабаве будзе прадстаўлены Сумесны прамежкавы план, у якім нашай краіне прапануюць правесці рэформы ў сферы па
Еўракамісія ўжо падрыхтавала Сумесны прамежкавы план (СПП) для Беларусі?
Еўракамісія
завяршае працу над ім. Тады СПП будзе прадстаўлены краінам Еўрасаюза, і
яны абмяркуюць яго змест, прапануюць свае заўвагі. Калі яны дамовяцца
па ўсіх пытаннях, то зможам рухацца далей, да размоў з беларускім бокам.
Пад ім разумеюцца перамовы з уладамі, але таксама і кансультацыі з
грамадзянскай супольнасцю. Мы лічым важным, каб беларускае грамадства ў
цэлым было пракансультаванае па праграме рэформаў.
Калі дакладна плануецца прадставіць СПП краінам ЕС?
Чакаецца, што вельмі хутка, бліжэйшымі днямі.
Якія сферы ўключае ў сябе СПП?
Змест
рэформаў сапраўды ўсебаковы: рэформы ў палітычнай сферы, сферы
дэмакраты і правоў чалавека, судовай сістэме. А таксама сферы
эканамічнай, у тым ліку ў энергетычным сектары, з тым каб зрабіць
беларускую эканоміку больш канкурэнтназдольнай.
Дакумент змяшчае пэўныя папярэднія ўмовы беларускім уладам?
Мы
не бачым прычын выстаўляць ніякія папярэднія ўмовы для правядзення
рэформ. Лічым, што рэформы мусяць распачацца як мага раней. Наспеў час
абмеркаваць з беларускім бокам, як яны будуць праходзіць, і як мы можам
дапамагчы Беларусі іх ажыццявіць.
СПП – інструмент для
правядзення рэформ, як яны будуць праводзіцца. Сутнасць дакумента – у
рэформах, якія чакаюцца ў Беларусі, і ў нашай падтрымцы рэфармавання ва
ўсіх сферах. З тым, каб Беларусь стала бліжэй нам не толькі ў
каштоўнаснай сферы, але развівала кантакты паміж людзьмі, займела моцную
эканоміку.
Дакумент Еўракамісіі 2006 года "Што ЕС можа даць
Беларусі" прапануе нашай краіне стаць паўнапраўным партнёрам у межах
Еўрапейскай палітыкі суседства, калі беларускі ўрад зробіць прагрэс па
12 канкрэтных папярэдніх умовах. СПП замясціць той падыход? На якой
падставе Савет ЕС будзе ацэньваць прагрэс у Беларусі ў наступным
кастрычніку – па асноўных пяці умовах?
СПП больш шырокага
зместу. Гэта не толькі план рэформ па дэмакратызацыі, але і рэформ з
тым, каб зрабіць Беларусь краінай сучаснай, з моцнай эканомікай. Прагрэс
будзе разглядацца ва ўсіх сферах, у тым ліку і тых, што змяшчаюць
згаданыя пяць папярэдніх умоў.
Калі Беларусь зробіць значны
прагрэс у гэтых сферах, якая найбліжэйшая верагодная дата заключэння
Дамовы аб партнёрстве і супрацоўніцтве?
Гэта іншы працэс. У
заключэнні Савета ЕС 25 кастрычніка 2010 года адзначаецца, што Савет
будзе гатовы павысіць узровень дамоўных адносін з Беларуссю, калі ў
адзначаных сферах адбудзецца прагрэс. Канкрэтнага часовага раскладу
няма.
Другі год запар Савет ЕС вырашае працягнуць дзеянне
санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і адначасова часткова
замарозіць іх. Ці не здаецца гэта дзіўным?
Рашэнне Савета ЕС –
збалансаваны падыход. Дзеянне санкцый працягваецца, адначасова яны
часткова замарожаныя. Гэта выражэнне таго, што Еўрасаюз расчараваны
велічынёй прагрэсу. Пазіцыя ЕС, выказаная ў заключэнні Савета ЕС, ясная:
ад Беларусі чакаецца большы прагрэс.
На забарону ўезда ў
Еўрасаюз уведзены мараторый. А ці застаецца пры гэтым замарозка
размешчанай у Еўропе маёмасці і банкаўскіх актываў чыноўнікаў?
Замарозка актываў застаецца ў сіле.
Калі сваю працу пачне паўнапраўная Амбасада Еўрасаюза ў Беларусі?
Гэта
мусіць адбыцца ў студзені 2011 года. Статус рэгіянальнага
прадстаўніцтва будзе падняты да паўнапраўнага прадстаўніцтва Еўрасаюза.
Павялічыцца колькасць супрацоўнікаў і іх сфера адказнасці.