Еўракамісія ўхваліла стварэнне Еўрапейскага фонду за дэмакратыю

Нагадаем, стварыць фонд у студзені 2011 года прапанаваў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Польшчы Радослаў Сікорскі.

Як паведамляе БелаПАН, асноўная мэта фонду — падтрымка працэсаў дэмакратызацыі. Мяркуецца, што дзейнасць фонду не будзе абмяжоўвацца толькі суседзямі ЕС. Арганізацыя будзе падтрымліваць дэмакратычныя рухі і іх лідараў, няўрадавыя арганізацыі, незалежныя СМІ і адукацыйныя ўстановы, якія вымушаны працаваць у выгнанні.

Фонд стане "дадатковым інструментам палітыкі і рэагавання на дынамічныя перамены" ў суседніх з ЕС краінах, адзначае прэс-служба МЗС Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі