Еўрапарламент не зможа супрацоўнічаць з новай Палатай прадстаўнікоў

"У сітуацыі калі лідары апазыцыі застаюцца ў турме, калі некаторым апазіцыйным кандыдатам адмоўлена ў рэгістрацыі, а народу затыкаюць рот, адбылася насмешка над дэмакратычнымі выбарамі", ― заявіў Шульц. Поўны тэкст заявы дасяжны на сайце Еўрапарламента.

Па яго словах, выбары ў Беларусі былі "азмрочаныя абмежаваннямі доступу да СМІ, перашкодамі, якія чыніліся міжнародным назіральнікам пры кантролі за падлікам галасоў, а таксама паведамленнямі пра ціск на розныя групы выбаршчыкаў".

Беларусь па-ранейшаму ідзе па недэмакратычным шляху, пазбаўляючы сваіх грамадзянаў грамадзянскіх правоў і правоў карыстацца перавагамі больш цеснага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. “Я ўжо даўно страціў ілюзіі адносна добрай волі беларускага кіраўніцтва ўзяць на сябе абавязацельствы для таго, каб правесці дэмакратычныя рэформы”, ― цытуе заяву Марціна Шульца інфармагенцтва БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі