“Еўрапейская перспектыва” зробіць другую спробу рэгістрацыі
28 снежня ў Мінску прайшоў устаноўчы сход гарадскога грамадскага аб’яднання “Еўрапейская перспектыва”.
На сходзе былі падрыхтаваныя ўстаноўчыя дакументы. Яго ўдзльнікі прынялі рашэнне падацьчы іх у Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання.
Гэта ўжо другая спроба актывістаў легалізаваць сваю дзейнасць. Першы ўстаноўчы сход “Еўрапейская перспектыва” правяла год таму 11 лістапада. Аднак тады ўпраўленне юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі аб’яднання.
Раду грамадскага аб’яднання ўзначаліў Віктар Янчурэвіч, яго намеснікам абраны Дзяніс Кобрусеў.