Еўрапарламент асудзіў парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

У дакуменце выказваецца глыбокая заклапочанасць пагаршэннем сітуацыі з праваабаронцамі ў Беларусі і асуджаюцца любыя пагрозы ў адрас журналістаў і іншых асоб у сувязі з выкарыстаннем імі права на свабоду выказвання меркавання.

Еўрапарламент заклікаў спыніць судовы пераслед журналістаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў і адмовіцца ад рэпрэсіўнай палітыкі. У рэзалюцыі выказваецца шкадаванне, што беларускія ўлады, уводзячы рэпрэсіўныя законы, робяць немагчымай працу журналістаў, выкарыстоўваюць пагрозу крымінальнага пакарання для застрашвання праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці.

Еўрапарламент таксама лічыць, што заключэнне былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ў адзіночную камеру з'яўляецца актам рэпрэсій і спробай прымусіць яго падпісаць просьбу аб памілаванні, і звяртаецца да Еўрапейскай дыпламатычнай службы з заклікам умяшацца ў яго справу.

У рэзалюцыі падкрэсліваецца, што любое патэнцыйнае ўзаемадзеянне ЕС з Беларуссю залежыць ад строгіх умоў і імкнення Мінска паважаць правы чалавека і вяршэнства закона, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі