Еўрапейскаму парламенту прапаноўваюць падтрымаць Бяляцкага на Нобеля

Ліст з прапановай склікаць пазачарговае паседжанне па гэтым пытанні дэпутат накіраваў кіраўніку дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэку Пратасевічу. Аб гэтым паведамляе інтэрнэт-старонка Марэка Мігальскага.

Адзначым, што ў студзені 2012 года дэпутаты Польскага сейму вылучылі Бяляцкага на прэмію міру. Намінацыйны ліст на вылучэнне беларускага праваабаронцы на Нобелеўскую прэмію накіравалі і пяцёра дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны, а таксама 41 парламентарый Савета Еўропы. У лютым 2012 года славацкі ўрад таксама вылучыў зняволенага праваабаронцу на гэтую ўзнагароду.

Нобелеўская прэмія прысуджаецца штогод 10 снежня — у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля.

Нагадаем, што летась у лістападзе суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Алеся Бяляцкага вінаватым ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала наяўнасць у яго замежных рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Гэтыя грошы выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі