Еўрарадыё прэзентуе святочную песню ад Машы Яр і Хоха Бэнд
Песня мае "актуальную" назву "А марозы трашчаць".
Hoha band - a marozy traschac - 128.mp3 (слухаць)
У праекта “Маша Яр і Хоха Бэнд” з’явілася новая песня “А марозы трашчаць”, якую можна паслухаць на сайце Еўрарадыё. Па словах вакалісткі праекту Машы Яр, песня мае за мэту працягнуць традыцыю добрых святочных беларускіх песень, якая ідзе ад святочнага праекту “Святы вечар”, песень “Палацу”, Троіцы і KRIWI.
Маша Яр: “Па-першае, у нашым рэпертуары ўжо даўно ёсць песня “А марозы трашчаць” – гэта такая сумесь дзвюх шчадровак у плане тэксту і музыка Хоха Бэнд. Па-другое, сапраўды, у Беларусі даўно не стваралася новых, добрых, пазітыўных, навагодне-калядна-шчадроўных песень. Мы вырашылі падбадзёрыць беларусаў у няпросты час і запісалі песню, якая з’яўляецца падарункам на Святы”.
Дарэчы, песня ўвойдзе з дэбютны альбом праекту, выхад якога запланаваны на восень 2012 года.
Фота: Аляксандр Ждановіч (Tarantino)