Еўрасаюз можа выслаць беларускіх амбасадараў?
Пра гэта паведаміў старшыня камітэту замежных справаў Сейму Літвы Эмануэліс Зінгерыс.
У інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат" ён заклікаў улады Беларусі скончыць дыпламатычны канфлікт і запрасіць назад амбасадараў Еўрасаюза.
Нагадаем, што сёння — роўна месяц з моманту, калі афіцыйны Мінск прапанаваў кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майры Моры і амбасадару Польшчы Лешаку Шарэпку выехаць у свае сталіцы для кансультацыяў. На знак салідарнасці беларускую сталіцу пакінулі ўсе амбасадары краінаў Еўрасаюзу.
Калі Беларусь не запросіць амбасадараў назад, гэта скончыцца развітаннем з кіраўнікамі дыпламатычных місіяў Беларусі ва ўсіх сталіцах краінаў Еўрапейскага Саюза, кажа Зінгерыс.
Фота — foto.lu.lv