Еўрасаюз заступіўся за арыштаваных расійскіх апазіцыянераў
З адпаведнай заявай выступіла высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
Па яе словах, Еўрасаюз занепакоены ў сувязі з адміністрацыйным арыштам на 15 сутак лідараў расійскай апазіцыі Сяргея Удальцова і Аляксея Навальнага, перадае РБК.
Эштан адзначае, што свабода слова і сходаў, а таксама ўдзелу ў мірных дэманстрацыях — фундаментальныя правы ў дэмакратычных дзяржавах. У тым ліку яны замацаваныя ў Канстытуцыі Расіі.
Нагадаем, 9 траўня Навальнага і Удальцова асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд прызнаў іх вінаватымі ў непадпарадкаванні паліцыянтам падчас акцыі ў цэнтры Масквы 8 траўня. За час акцый пратэсту 6-8 траўня паліцыя тройчы затрымоўвала Навальнага і Удальцова.
Фота — dapd