Фермеры Магілёўшчыны ашукалі дзяржаву на 2,7 млн долараў
Яны набывалі ўгнаенні па ўнутрырэспубліканскіх коштах, а пасля прадавалі іх у Расію.
Аб гэтым паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС нашай краіны Эдуард Нікіцін:
"Нашы падраздзяленні звярнулі ўвагу на тое, што занадта шмат мінеральных угнаенняў ідзе ў фермерскія і сялянскія гаспадаркі Магілёўскай вобласці. Высветлілася, што ў асобных гэтых гаспадарках нават няма зямлі. А мінеральныя ўгнаенні ідуць тысячамі тон".
Паводле яго слоў, на ўнутраны рынак гэтыя ўгнаенні адпускаюцца па 30 долараў, а на знешні — па 300. Было высветлена, што толькі гэтыя фермерскія гаспадаркі атрымалі на 6170 тон калійных угнаенняў больш, чым прадугледжана адпаведнымі нарматывамі.
На здымку з архіву: Працаўнікі адной з гаспадарак Магілёўшчыны загружаюць трактар мінеральнымі ўгнаеннямі.
Фота — bymedia.net