Фінская авіякампанія Finnair заўтра пачынае рэйсы ў Мінск
Дагэтуль на лініі Мінск-Хельсінкі працавала толькі “Белавіа”.
Кампаніі падпісалі дамову аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі. Рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і Хельсінкі нацыянальны авіяперавозчык адкрыў 1 чэрвеня гэтага года.
Паміж сталіцамі Беларусі і Фінляндыі лётаюць пераважна сучасныя самалёты CRJ-100/200, якія дазваляюць перавозіць да 50 пасажыраў. Рэйсы выконваюцца тройчы ў тыдзень: па панядзелках, серадах і нядзелях.