Фотафакт: у Брэсце тралейбус ледзь не вырваў з зямлі слуп

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", з тралейбуснай лініі зляцела токаводная мачта і заблыталася ў апорным тросе. У выніку аварыі асвятляльная апора сагнулася над праезнай часткай.

Паводле інфармацыі відавочцаў, ніхто не пацярпеў. Рух тралейбусаў на гэтым участку цалкам спынены. Драты часткова парваліся аж да скрыжавання з вуліцай Савецкай Канстытуцыі.

На месцы працуюць рамонтнікі. Калі да заўтрашняга ранку лінію не наладзяць, ад цэнтру гораду будуць адрэзаны некалькі мікрараёнаў Брэста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі