Freedom House аднесла Беларусь да рэпрэсіўных грамадстваў свету

Міжнародная арганізацыя па пытаннях маніторынгу правоў чалавека Freedom House абнародавала сваю штогадовую справаздачу аб найбольш рэпрэсіўных грамадствах у свеце.

Найгоршую ацэнку, паводле палітычных і грамадскіх правоў, атрымалі дзевяць краін, сярод якіх Лівія, КНДР, Туркмэністан і Ўзбэкістан. Асобна была адзначаная кітайская правінцыя Тыбет.

Беларусь арганізацыя занесла ў катэгорыю краін, якія знаходзяцца на мяжы найгоршай адзнакі. Другое месца ў спісе найбольш рэпрэсіўных рэжымаў Беларусь падзяляе з сямю краінамі і дзьвюма правінцыямі, сярод якіх – Куба, Кітай, Сырыя і Паўночная Асетыя, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі