Футбаліст "Нёмана": Пасля ўдара Глеба вуха дагэтуль сіняе (відэа)
Абаронца гродзенскай каманды Аляксандр Анюкевіч распавёў пра эпізод з выдаленнем з поля Аляксандра Глеба.
Нагадаем, "Нёман" выйграў у БАТЭ з лікам 2:1 і стаў лідарам чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. На 77-й хвіліне матча чырвоную картку атрымаў паўабаронца барысаўчан Аляксандр Глеб.
У інтэрв'ю газеце "Прессбол" Анюкевіч кажа, што Глеб ўдарыў яго ў твар: "...проста ў вока і вуха закрануў. Яно ў мяне дагэтуль сіняе".
Фота — football.by